Шрыфт Skaryna 2017

У Беларусі ўжо існуе шэраг шрыфтоў у якіх аўтары пераасэнсоўваюць працу Францыска Скарыны. Мэта, якая ставілася ў дадзеным праекце — зрабіць досыць дакладную лічбавую рэканструкцыю літар, што выкарыстоўваліся ў кнігах Бібліі, выданых беларускім першадрукаром.

Канешне, не абыйшлося без допускаў: тагачасная якасць паперы, гравіроўкі літар, друкарскіх тэхналогій не даюць дакданага ўяўлення аб першапачатковай ідэе знакаў.

Таму шрыфт Skaryna 2017 быў вызначаны як шрыфт, які б зрабіў Францыск Скарына ў той час для сучасных тэхналогій лічбавага выкарыстання. Спадзяемся, што ў сучаснай версіі засталася задумка аўтара, гуманістычны дух ХVI стагоддзя і дадалося крыху дакладнасцей, уласцівых лічбавым шрыятам.

У спампаваным архіве вы знойдзеце дзве версіі шрыфта: адна з архаічнымі версіямі знакаў, адсутнасцю кернінгавых пар (найбольш блізкі да арыгінала варыянт) і сучасны варыянт з больш звыклымі графемамі некаторых знакаў.

Канешне, мы жадаем зрабіць шрыфт больш трапным і будзем удзячныя за заўвагі і прапановы.

Ліцэнзія шрыфта дазваляе вам выкарыстоўваць шрыфт безкаштоўна. Мы будзем удзячныя за дасланыя прыклады выкарыстання.

IMG_4791 copy

Спампаваць шрыфт (версія 1.001 ад 23.08.2017)

Реклама